Сегодня: 
23 сентября 2018  |
Отдел образования, спорта и туризма г. Гомеля
Официальный веб-сайт государственного учреждения образования
«Средняя школа № 24 г. Гомеля»

г. Гомель, ул. Крестьянская, 23
тел. 70-49-03
e-mail: 24gomel@tut.by

Поиск информации

No images
Книга Беларуси XIV-XVIII веков

Телефон экстренной помощи

Могилевский институт МВД Республики Беларусь
Факультет довузовской подготовки
Яндекс.Метрика
Обратная связь
Если у Вас возникли вопросы, на которые Вы не нашли ответов, либо у Вас появились дополнительные вопросы по существующему
на сайте материалу, Вы можете задать их нам, воспользовавшись формой обратной связи

Если я знаю, что знаю мало, я добьюсь того, чтобы знать больше.

Пры рэалізацыі асабістай сістэмы навучання настаўніку варта кардынальна змяніць не толькі тактыку, але і стратэгію узаемадзеяння з вучнем: успрымаць яго як паўнапраўны суб'ект навучання, выхоўваць самастойнасць пры вызначэнні мэт дзейнасці, развіваць пазнавальныя і камунікатыўныя навыкі. Вялікую ролю тут адыгрывае псіхолага-педагагічная кампетэнтнасць настаўніка: валоданне методыкай навучання і фармавання матывацыі вучняў, аналітычнымі здольнасцямі і навыкамі педагагічнага прагнозу, рэфлексіяй сваёй дзейнасці і рэфлексійным кіраваннем дзейнасцю вучняў.

Тэсціраванне мае на мэце праверку ступені валодання выпускнікамі ўсімі літаратурнымі нормамі беларускай мовы - арфаэпічнымі, лексічнымі, акцэнталагічнымі, граматычнымі стылістьганымі, арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі.

У тэставай рабоце правяраецца практычная пісьменнасць, культура мовы і моўная кампетэнцыя навучэнцаў, веданне граматыкі, стылістыкі беларускай мовы. Праверка ўзроўню валодання вучнямі тэарэтычнымі ведамі і набытымі практычнымі ўменнямі пры вывучэнні беларускай мовы носіць аб'ёмны і ўсебаковы характар.

Пры арганізацыі падрыхтоўкі да тэсціравання настаўніку неабходна перш за ўсё вывучыць асаблівасці работы з тэстам, пажадана самому выканаць тэставыя заданні, пры гэтым зафіксаваць час на іх выкананне. Наступным этапам работы настаўніка павінен стаць аналіз саміх заданняў тэсту: ступень цяжкасці кожнага задання, яго суаднесенасць з пэўным раздзелам граматыкі, характар уменняў, неабходных для выканання таго ці іншага задання.

Вельмі важна навучыць дзяцей правільна размяркоўваць час пры выкананні тэставых заданняў, умець пераключаць увагу з адной тэмы на другую, параіць выконваць тыя заданні, якія пададуцца ім болып лёгкімі, бо кожнае правільна выкананае заданне дабаўляе балы.

Экзамен у любой форме - сітуацыя экстрэмальная, таму выпускнікам важна псіхалагічна падрыхтавацца да гэтага: настроіць сябе на пазітыўныя адносіны да будучых іспытаў, навучыцца канцэнтраваць увагу, кантраляваць свае эмоцыі.

Паспяховасць выканання тэставых заданняў забяспечваецца правільным падыходам да выкарыстання сваіх ведаў, уменняў, навыкаў, а таксама псіхалагічных рэсурсаў.

Этапы падрыхтоўкі да тэсціравання як асноўнай формы кантролю

вучэбных дасягненняў вучняў

Іэтап

1.  Вызначэнне парадку работы настаўніка па прадмеце.

  1. Падбор неабходных падручнікаў, дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі.
  2. Планаванне урокаў з унясеннем неабходных змен у размеркаванне колькасці гадзін.
  3. Арганізацыя набыцця неабходных табліц і схем, дапаможнікаў па мове для падрыхтоўкі да тэсціравання і пісьмовага экзамену.

II       этап

1.  На пачатку вывучэння новай тэмы праводзіцца дыягнастычны тэст, які дае магчымасць высветліць якасць атрыманых раней ведаў (ступень засваення).

  1. Вучням прапануецца сістэма трэніровачных практьпсаванняў (тэстаў), накіраваных на аднаўленне і паглыбленне раней вывучанага.
  2. Праводзіцца(яцца) карэкцыйныя тэсты (работы).
  3. Перад тэматычным тэстам аналізуюцца заданні: ступень цяжкасці кожнага задання, яго суаднесенасць з пэўным раздзелам граматыкі, характар уменняў, неабходных для выканання таго ці іншага задання.
  4. Пасля правядзення вышэй адзначанай работы вучням прапануецца тэматычны тэст.
  5. Да правядзення кантрольных, прамежкавых, выніковых, рэпетыцыйных тэстаў вучні 10-11 кл. знаёмяцца з індывідуальнай картай і парадкам карыстання ёю, ведаюць умовы работы над тэстам.

III      этап

Рэфлексія